Выбар словаў для выказвання віны ў розных сітуацыях: прабач, выбачай, даруй, перапрашаю

Вольны Захад інфа

Якое слова выбраць, калі пачуваемся вінаватымі? Маем выбар для розных сытуацыяў.
— Прабач! Прабачце (каму? мне)! — выраз будзённы, але бывае і ўрачысты:
„Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь“.

(„Пагоня” Багдановіча)
— Выбачай! Выбачайце (мне)!
Маўляў, прапусьці маю віну міма вачэй.
— Даруй, даруйце (мне)!
Выраз больш эмацыйны. Літаральна — падаруй літасьць пасьля сур’ёзнай правіны.
— Перапрашаю (каго? вас)!
Выраз падкрэсьлена вышуканы і далікатны.