Святлана Ціханоўская: «Беларусы раскіданыя па ўсім свеце, але нам вельмі важна не губляць сувязі»
Беларуская лідарка дала інтэрв’ю чэшскаму тэлеканалу iVysílání, у якім звярнулася да міжнароднай супольнасці і беларусаў. Таксама Ціханоўская падкрэсліла: пакуль Беларусь не будзе вольнай – будзе існаваць пагроза з боку дыктатараў.
Прыводзім важныя цытаты з інтэрв’ю:
«Мы не просім змагацца замест нас. Мы просім дапамагчы нам стаць мацнейшымі. Ні адна барацьба не была выйграная ў адзіночку. Патрэбныя саюзнікі і нармалізацыя адносінаў на палітычным узроўні, уключэнне беларускай дыяспары ў працу міжнародных арганізацыяў».
«Беларусам я б хацела сказаць: вельмі часта людзі сябе недаацэньваюць. Думаюць: «Што я магу адзін зрабіць?». Але кожны беларус – кропелька, і калі мы аб’ядноўваемся, мы – акіян, які можа згарнуць горы. Верце ў сябе, не губляйце сілы духу».
«Я ведаю, мы пераможам. Не ведаю, колькі гэта зойме часу. Але я разумею, што пакуль Беларусь жыве ў нашым сэрцы, разам мы дойдзем да нашай мэты».