Як называць мову ўсходняга суседа?
Словам руская ў пару ВКЛ афіцыйна называлася наша — старабеларуская — мова. Таму Скарына і напісаў на вокладцы сваёй кнігі „Біўлія Руска“.
Але яна і тады выразна адрозьнівалася ад мовы жыхароў Масквы, Уладзіміра і Суздаля.
Таму для мовы суседзяў у нас былі іншыя назвы: маскоўская (бо дзяржава звалася Масква), пазьней — расейская ці расійская мова.