У Дзень роднай мовы гурт Biaz Nazvy прэзентаваў новы альбом “20+”. А вы ўжо слухалі?
— “20+” — гэта адлюстраванне тых эмоцый і падзей, якія мы перажывалі ад моманту прыходу COVID-19 у Беларусь у 2020 годзе. Альбом сабраны храналагічна, і кожная песня — гэта частка гісторыі, дзе ў мітусні і праблемах знаходзіцца месца для кахання і святла, — распавядае@euroradio лідар гурта Алесь Лютыч.