Часам даводзіцца чуць, што беларуская мова — непаўнавартасная. Што ў ёй не хапае словаў, напрыклад, каб апісваць фізічныя працэсы. Ці каб камандаваць войскам.
Прычым думаюць так не толькі адэпты “рускага свету”. Шмат людзей, якія любяць беларускую мову, усё ж лічаць яе недастаткова развітай.