У Брусэлі ўзгадалі палітвязня Ігара Ледніка, які памёр у беларускай турме
20 лютага 2025 г.
Беларусы Бельгіі зладзілі хвіліну маўчання ў гонар памяці праваабаронцы, грамадскага актывіста і сябра Беларускай сацыял-лэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Ледніка.
У верасні 2022 г. Ігар Леднік быў асуджаны на 3 гады калоніі за “паклёп” на Лукашэнку. У турме ў яго моцна пагоршылася здароўе, што і прывяло да смерці.
Прычынай да зняволення стаў артыкул ў часопісе БСДП “Пазіцыя” пра Будапешцкі мемарандум. Менавіта гэтая тэма была асноўная ў грамадска-палітычнай дзейнасці Ігара Ледніка.
Можна адзначыць, Ігар Леднік ахвяраваў сваё жыццё за прынцыпы дакумента, які ў выніку апынуўся “паперкай без абавязальніцтваў”.
Паводле сацыял-дэмакрата, парушэнне Будапешцкага мемарандума пачалося ў 1996 г., калі Лукашэнка, дзякуючы расійскай падтрымцы захаваў уладу і разагнаў парламент, а Беларусь пачала дрэйфаваць у бок Расіі, крок за крокам ахвяруючы сваім суверэнітэтам.
Мы памятаем