Фармальная прычына таго, чаму ў СССР, а пасля на большай частцы постсавецкай прасторы, адзначалі і адзначаюць дзень перамогі над нацысцкай Германіяй не 8 мая, а на дзень пазней — чыста тэхнічная. Маўляў, паміж Берлінам і Масквой была розніца ў часе, што выклікала і розніцу ў датах.
Але на самай справе ва ўсё гэта закладзены глыбокі ідэалагічны сэнс, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.