Што пачытаць на выходных? Прапановы ад Мінінфармацыі.Дзяржава дадала ў “чорны спіс” яшчэ амаль 30 кн…

Што пачытаць на выходных? Прапановы ад Мінінфармацыі.

Дзяржава дадала ў “чорны спіс” яшчэ амаль 30 кніг, якія на думку ўладаў могуць “нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам”.

Сярод кніг, на якіх навесілі метку экстрэмісцкіх, раманы Ханьі Янагіхары “Маленькае жыццё” і “Да самага раю”, бэстсэлер Чака Паланіка “Калыханка”, кніга “ГУЛАГ” Эн Эплбаўм.

Распаўсюджваць гэтыя кнігі адгэтуль забаронена, але чытаць — не. А гэта вартая ўвагі літаратура!