1) Арганізаваць у сваім горадзе акцыю ці іншае мерапрыемства ў падтрымку беларускіх палітвязняў і на знак памяці загінулых палітвязняў. 2) Дадаць 21 траўня да свайго адзення сімвал Дня — жоўтую бірку ці чырвонае сэрца, сфатаграфавацца і выкласці ў сацсеткі з хэштэгам #дзеньпалітвязняў. 3) Змяніць на адзін дзень у сацсетках аватарку на жоўты колер біркі палітвязня, каб зрабіць тэму палітвязняў больш бачнай. 4) Падтрымаць адрасна палітвязняў такімі спосабамі, як напрыклад, пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай, падтрымкай сям’і. 5) Прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне на знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.
Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас