Што рабіць, калі не будзе інтэрнэту? Адзін з магчымых варыянтаў дзеяння ўладаў: не татальны шатдаўн,…

Што рабіць, калі не будзе інтэрнэту? Адзін з магчымых варыянтаў дзеяння ўладаў: не татальны шатдаўн, а прыкметнае запавольванне хуткасці. Падобнае ўжо практыкавалі ў Расіі — і гэтыя ўрокі беларускія службоўцы дакладна вывучылі.

Калі будзе сур’ёзнае запавольванне, могуць быць праблемы з сайтамі і тым больш праглядам відэа. Але паштовыя скрыні будуць працаваць лепей, бо там файлы не такога вялікага памеру. То бок, атрымліваць навіны на пошту можа быць выйсцем.

У @euroradio ёсць рассылка “Кубачак кавы”. Звычайна яна штотыднёвая, але гэтым разам напрыканцы нядзелі мы зробім асобную паштовую рассылку з асноўнымі падзеямі. Падпішыцеся і парайце знаёмым: https://kubachakkawy.substack.com/

Спіс VPN, якія варта ўсталяваць.