Бацькоў мінскіх школьнікаў перад выбарамі* пужаюць адказнасцю за ўдзел у «масавых мерапрыемствах»У б…

Бацькоў мінскіх школьнікаў перад выбарамі* пужаюць адказнасцю за ўдзел у «масавых мерапрыемствах»

У бацькоўскі чат адной з мінскіх школаў адміністрацыя даслала папярэджанне перад выбарамі*, якія хутка прайдуць у Беларусі.

У ім нагадваецца, што хутка ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары*, пасля чаго падкрэсліваецца, што ўсе віды масавых мерапрыемстваў (мітынгі, вулічныя шэсці, пікетаванні і іншае) магчымыя толькі з дазволу ўладаў.

Калі такога дазволу няма, адміністрацыя школы нагадвае пра магчымасць адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўдзел у мерапрыемствах без такога дазволу, а таксама пагражае буйнымі штрафамі. У тэксце аб’явы таксама пагражаюць буйнымі тэрмінамі ажно да смяротнага пакарання за пэўныя «злачынствы».

Юрыстка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Святлана Галаўнёва адзначае, што любая прававая інфармацыя, у тым ліку адносна адказнасці, павінна быць прадстаўлена збалансавана, без маніпуляцый і ціску на людзей.

Падрабязнасці elections2025.spring96.org/be/news/116979