ТЛЕЕ ПОЛЫМЯТлее полымя, полымя тлее…Не гарыць, але і не сціхае.Беларусі хапае алею,Каб ня згаснуснуц…

ТЛЕЕ ПОЛЫМЯ

Тлее полымя, полымя тлее…
Не гарыць, але і не сціхае.
Беларусі хапае алею,
Каб ня згаснуснуць. Мы проста чакаем.

А, калі прыздзе час, распалімся.
Мы пажжэм кайданы й нашых катаў.
Мы ў Эрыніяў* у раз абрацімся.
Мы адпомсцім усім катам за братаў!

Ні каму не зыйсці ад адказнасці.
Ні каму не застацца бяссудным.
Суд наш жорсткі набудзе вартасці
Над тым леташнім, над абсурдным.

А вы думалі, запужалі нас?
Спадзяваліся, я баюсь?
Бойцесь самі, сабакі, каманды “фас”!
А я сьмелы. Жыве Беларусь!

©️ Максім Перапяліца

*Эры́ніі (ад інш. -грэч. Ἐρινύες «гнеўныя») — у старажытнагрэцкай міфалогіі багіні помсты.