Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю з нагоды Мінароднага Дня Правоў Чалавека, які адзначаецца 10 снежня.
Вялікая частка беларусаў жыве ва ўмовах татальнай несвабоды і перасьледу па палітычных матывах.
Яны не маюць у сваёй дзяржаве аніякіх правоў.
Ані права выйсьці на мітынг, ані права упрыгожыць свой дом бчб сьцягам, ані права свабодна выбіраць сабе працу, і нават права звольніцца з працы ў некаторых няма.
Ужо ня кажучы аб палітвязьнях, якіх пазбавілі ўсіх правоў.
У гэтым годзе 8 снежня разваліўся канчаткова рэжым Башара Асада, які таксама парушаў правы чалавека, трымаў у турмах палітзьняволеных і ў 2021 годзе на сфальсіфікаваных выбарах “намаляваў” сабе 95%.
Цяпер жа тыя людзі, якія нібы “галасавалі” за дыктатара на астатніх “выбарах” – святкуюць падзенне рэжыму і зносяць помнікі Асаду-старэйшаму.
І мы кажам: наступны павінен быць рэжым у Беларусі.
Гэта адзіны шлях, каб Беларусь стала сапраўды дэмакратычнай краінай, у якой не парушаюцца правы чалавека.
#МыРазам