«Буду працягваць рабіць усё, каб актуальныя для дэмакратычнай Беларусі пытанні заставаліся ў цэнтры …

«Буду працягваць рабіць усё, каб актуальныя для дэмакратычнай Беларусі пытанні заставаліся ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці!»

Ужо сёння ў Бруселі пачынаюцца Дні Беларусі, якія ладзяцца Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў і Еўрапейскай камісіяй у супрацоўніцтве з Еўрапейскім парламентам.

Святлана Ціханоўская:
«Гэтыя дні – шанец засяродзіць увагу міжнароднай супольнасці на праблемах нашай краіны. А таксама гэта магчымасць абраць канкрэтныя шляхі дапамогі беларусам».