Пусты, абсалютна пусты міжнародны аэрапорт Дамаска: ніводнага сілавіка, ніводнага памежніка. Добра апранутыя людзі бягуць на самалёт. Гэта кадры са сталіцы Сірыі сёння ўначы
Сям’я Асадаў кіравала Сірыяй 54 гады, ахвярамі яе дыктатуры і развязанай імі грамадзянскай вайны сталі сотні тысяч людзей.
На выбарах 2021 года Башару Асаду напісалі 95,1% галасоў.
Расія на гэты раз не магла ім дапамагчы, бо перакінула ўсе свае сілы ва Украіну. А іранскіх проксі разграміў Ізраіль у Ліване. Рэжым Асада паў за 10 дзён у выніку маланкавага наступу паўстанцаў — пасля таго, як Турцыя да іншыя краіны забяспечылі іх мінімумам сучасных узбраенняў.
Пакуль няясна, дзе знаходзіцца дыктатар Башар Асад. Самалёт Іл-76, які вылецеў з Дамаска ўначы, знік з радараў на падлёце да расійскай вайсковай базы за ўзбярэжжы. Або ён адключыў сігналы і прызямліўся ў Хмейміме, або быў збіты — тады, магчыма, расійскай жа ракетай.