Дэмакратычная Беларусь – у Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы!
Упершыню дэлегацыя ад беларускіх дэмакратычных сілаў, у складзе якой таксама і чальцы Каардынацыйнай Рады, займела прадстаўніцтва ў ПАРЕ – адным з самых значных міжнародных еўрапейскіх органаў, у якім рэжым ніколі не меў афіцыяльнай дэлегацыі.
У відэа ад дарадцы Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыты Ворыхавай вы даведаецеся:
Чым выдатнае гэтае дасягненне? Чаму ўдзел дэмакратычных сілаў у ПАРЕ – важны? Якое гэта мае значэнне для беларусаў?