Прыйшлі халады, тэма зноў стала надзённаю. У печы ПАЛЯЦЬ — каб НАЦЯПЛІЦЬ дом. Так у беларускай літар…

Прыйшлі халады, тэма зноў стала надзённаю. У печы ПАЛЯЦЬ — каб НАЦЯПЛІЦЬ дом. Так у беларускай літаратурнай мове.

ТАПІЦЬ можна воск ці парафін. Таксама ТОПЯЦЬ варожыя караблі. А расейскі жаргонны выраз „топить за“ — падтрымліваць некага / нешта — у беларускай мове немагчымы: наша слова „тапіць” не азначае ані „грэць“, ані „ціснуць (на пэдаль)“.