Праграма EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае новы конкурс на ат…

Праграма EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае новы конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў(-ыц), выкладчыкаў(-ыц) і дактарантаў(-ак), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Памер стыпендый: ад 6200 да 18600 еўра
Дэдлайн заявак: 15 студзеня 2025 года

Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх навучальных установах. Стыпендыя ў тым ліку пакрывае: збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, скіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.

Больш інфармацыі пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі чытайце на картках, а таксама па спасылцы: https://www.cpva.lt

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #salt