Хворыя на анкалогію беларусы цяпер могуць атрымаць кансультацыі экспертаў анлайн — праз платформу Go…

Хворыя на анкалогію беларусы цяпер могуць атрымаць кансультацыі экспертаў анлайн — праз платформу GoTreatCancer. Грузінскі праект, які дапамагае анкахворым і іх блізкім, стаў дасяжны і ў Беларусі.

Сутнасць праекта ў тым, замацаваць за пацыентам асабістага памочніка-медыка. Ён дапаможа лепш зразумець дыягназ і атрымаць кансультацыю, калі патрэбная другая экспертная думка.

Каб запісацца на кансультацыю, трэба ставіць заяўку на сайце www.gotreatcancer.com і загрузіць медычныя даныя на саму платформу ці Google-дыск. Далей асабісты памочнік арганізуе анлайн-размову з адным доктарам ці кансіліумам спецыялістаў.

Усё гэта — бясплатна.