Салідарныя, працавітыя і свабодныя — ці «мая хата з краю»: якія беларускі і беларусы?Падчас дыскусі…

Салідарныя, працавітыя і свабодныя — ці «мая хата з краю»: якія беларускі і беларусы?

Падчас дыскусіі *Сумленных людзей пра каштоўнасці Беларусі ўдзельніцы і ўдзельнікі абмеркавалі, якія якасці нам усім уласцівыя. Ці беларускі і беларусы сапраўды свабодалюбівыя? Ці мы больш пра адмову ад адказнасці? Ці можам мы называць сябе еўрапейцамі? Можа, мы частка «рускага міру»? Мы абралі некалькі цытат з дыскусіі, каб паказаць розныя погляды.

Аліна Коўшык: «Я б да беларускіх каштоўнасцяў аднесла працавітасць. Мы такімі былі і будзем. Таксама падкрэсліла б калектывізм, па-беларуску гэта талака. Зараз мы называем гэта, хутчэй, салідарнасцю. Асабліва мы адчулі гэта ў 2020 годзе, калі пабачылі, якую моц мае ўсеагульная падтрымка. Таксама лічу, што беларусы — нацыя з багатай культурай і гісторыяй. Мы аб’ядноўваем заходнія і ўсходнія элементы. Мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы і з’яўляемся часткай Еўрапейскай цывілізацыі. На гістфаку нам расказвалі, што менавіта на мяжы Беларусі з Расеяй звычайна скончваліся еўрапейскія ўплывы ў розных сферах».

Зміцер Лукашук: «Цяжка сказаць, наколькі масава беларусы імкнуліся да свабоды да 2020 года. Бо свабода — гэта адказнасць. А ад адказнасці нас вельмі моцна адвучылі. Неяк гэта страшна і нязвыкла: навошта гэта трэба? Мая хата з краю».

Франак Вячорка: «Ёсць базавая аснова для таго, што мы называем еўрапейскімі каштоўнасцямі, — гэта свабода. Гэта тое, куды ўпісваюцца беларускія каштоўнасці. Тое, што адрознівае нас ад рускага міру».

А што думаеце вы? Распавядзіце ў каментарах, калі для вас гэта бяспечна.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці