«Жыццё і творчасць насуперак смерці». У Варшаве адкрылася выстава Ales Pushkin. AFTERLIFEУ варшаўскі…

«Жыццё і творчасць насуперак смерці». У Варшаве адкрылася выстава Ales Pushkin. AFTERLIFE

У варшаўскім Музеі вольнай Беларусі 6 жніўня адкрылася выстава, прысвечаная палітзняволенаму мастаку Алесю Пушкіну, які год таму загінуў у гарадзенскай турме ад прабадной язвы. Палітвязню своечасова не аказалі медычную дапамогу.

Падчас адкрыцця заспяваў «Вольны хор», з прамовай выступілі арганізатары і ўдзельнікі выставы.

Вернісаж прымеркаваны да дня народзінаў мастака — 6 жніўня. У аснове экспазіцыі – акцыі і перформансы, якія Алесь Пушкін ладзіў на адкрытай прасторы пачынаючы з 1989 года. Куратар выставы — Андрэй Дурэйка.

На выставе таксама прысутнічалі працы мастакоў, якія супрацоўнічалі з Алесем і чыё мастацтва канцэптуальна звязанае з яго працамі.