Беларусы Шчэціна спаткаліся на Плошчы Салідарнасьці з нагоды 4 гадавіны пратэстаў пасьля сфальсіфік…

Беларусы Шчэціна спаткаліся на Плошчы Салідарнасьці з нагоды 4 гадавіны пратэстаў пасьля сфальсіфікаваных выбараў у Беларусі.
Нягледзячы на дождж было весела і прыемна: песьні пад гітару, размовы, ўспаміны…

Мы прыгадалі, што беларусы трымаюцца разам і дапамагаюць адно аднаму. Так было ў 2020 годзе, так ёсць і зараз.

Мы – неверагодныя!

І такімі застанемся.

Жыве Беларусь!


#МыРазам