Беларус стварыў анімацыйны ролік па матывах верша «Турма» беларускага палітзняволенага Паўла Белавуса
У ім прысутнічае агучаны тэкст яго твору, а візуальна ролік ён паўтарае лісты і малюнкі, якія дасылаюць палітзняволеныя беларусы.
Нагадаем, у 2023-ім годзе заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса асудзілі да 13 гадоў калоніі. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «здраду дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).
У абвінавачванні гаварылася, што Павел «распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму», вёў «антыдзяржаўную дзейнасць», «стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы». Таксама Паўла абвінавацілі ў «кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем» — «Беларускай Радай культуры», якая была прызнана «фармаваннем», калі палітвязень ужо як сем месяцаў утрымліваўся пад вартай.
Месца ўтрымання Паўла: ПК № 17. 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Павел Мікалаевіч Белавус
Напісаць анлайн