13 кастрычніка 1970 года нарадзіўся Вітольд Ашурак. Сёння яму магло б споўніцца 54 гады.Вітольд — па…

13 кастрычніка 1970 года нарадзіўся Вітольд Ашурак. Сёння яму магло б споўніцца 54 гады.

Вітольд — патрыёт і грамадзянскі актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарчыя падзеі.
Яго асудзілі да 5 гадоў зняволення. Адбываць тэрмін Вітольда накіравалі ў шклоўскую калонію.
21 траўня 2021 года, дзе на 244-ы дзень свайго зняволення палітвязень памёр.

Афіцыйная прычына смерці не называецца, неафіцыйныя дадзеныя ўказваюць на забойства.

#МыПамятаем