Моўная серада завяршылася. Дзякуй усім, хто гутарыў сёння па-беларуску і асабліва там, хто прыняў …

Моўная серада завяршылася. Дзякуй усім, хто гутарыў сёння па-беларуску і асабліва там, хто прыняў удзел у напаўненні нашага воблака тэгаў (падрабязнасці тут). Яно атрымалася пяшчотным і моцным. Разам мы зрабілі вандроўку у будучыню і ўбачылі Новую Беларусь, дзеля якой кожны з нас працуе ўжо больш за паўгады. Вялікі шлях пачынаецца з маленькага кроку і калі кожны асабіста будзе рабіць тое, што можа, перамога абавязкова надыдзе! Жыве Беларусь!

Тых, каму аднаго дня мовы ў тыдзень ужо малавата, запрашаем у беларускамоўны чат Вольнага – Вольная Мова !

#МоўнаяСерада