ЦМОК
Жыве і дзейнічае сам па сабе, яго не любяць іншыя нячысцікі з-за яго фанабэрыстасці. Дзякуючы прыроднай ляноце і нерухавасці не заўсёды адгукаецца на заклік чалавека ці іншага нячысціка з просьбаю дапамагчы. Аднак калі ён падступіўся да ахвяры — абавязкова дамучыць яе, папярэдне ўзважыўшы, ці варта яна ўвагі і парушанага спакою; калі не вартая — пагардліва адварочваецца, пакідаючы яе іншым нячысцікаў.
Знешне цмок акуратнейшы за астатніх нячысцікаў, любіць купацца, ходзіць у лазню і штодня мыецца. Прадбачлівасць і асцярожнасць дазваляе цмоку жыць даўжэй за ўсіх нячысцікаў. Цмокі рэдка чапляюцца да простых вясковых людзей. На людзей сямейных цмокі не нападаюць.