Доўгачаканы канцэрт «Вольнага хору» з самага сэрца Еўропы — Беларусі! Няхай песня дае крылы беларуса…

Доўгачаканы канцэрт «Вольнага хору» з самага сэрца Еўропы — Беларусі! Няхай песня дае крылы беларусам і робіць нас вольнымі.

27 траўня (чацвер) а 20:00 запрашаем усіх вольных беларусаў і іх сяброў з розных куткоў Зямлі на вялікі анлайн-канцэрт «Вольнага хору» з праграмай «Муры». Вы пачуеце песні, якія ніколі не дадуць зняволіць наш беларускі дух, а тыя, што добра ведаеце, спявайце разам з «Вольным хорам».

Трансляцыя адбудзецца на ютуб-канале «Годна»: https://youtu.be/1N2cDa6cWek

і «Вольны хор» : https://youtube.com/c/VOLNYCHOR

Так хочацца, каб усе беларусы, якія знаходзяцца зараз за кратамі, адчулі, што мы — разам! А калі мы будзем разам, то мур абавязкова хутка рухне!

Падтрымаць канцэрт можна па спасылцы:
https://www.donationalerts.com/r/volnychor