Як стаць валанцёрам ці валанцёркай па назіранні ў судах? 1. Для гэтага патрэбна некалькі вольных гад…

Як стаць валанцёрам ці валанцёркай па назіранні ў судах?

1. Для гэтага патрэбна некалькі вольных гадзін на дзень. Назіранне адбываецца па буднях з 9.00 да 18.00 у Мінску і іншых гарадах, дзе судзяць затрыманых, але магчыма назіраць толькі частку дня ці нават некалькі гадзін.

2. Запоўні адпаведную форму Валанцёрскай службы «Вясны».

Праваабаронцы “Вясны” нагадваюць, што прысутнасць валанцёраў у судзе важна, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю пра сітуацыю на працэсах і пра вынікі судоў. Збор інфармацыі пра рэпрэсіі, якія сёння закранулі большасць беларусаў, вельмі важны для працы праваабаронцаў па маніторынгу парушэння правоў чалавека ў Беларусі.