Вітаначкі, шаноўнае панства! Да нас зноў завітала #МоўнаяСерада, якая стала, спадзяемся, ужо добрай …

Вітаначкі, шаноўнае панства! Да нас зноў завітала #МоўнаяСерада, якая стала, спадзяемся, ужо добрай звычкай для кожнага! Сёння у чаце мы стараемся размаўляць, спрачацца, абмяркоўваць навіны ды подтрымліваць адзін аднаго па-беларуску. Бо кожнае беларускае слова – гэта маленькая цаглінка ў подмурак Новай Беларусі.

З дапамогай канала Герб-Пагоня, зрабілі невялікую падборку відэа на беларускай мове якія варта паглядзець.

1. Што наконт жаночага беларускамоўнага рэпа? Так, так, не здзіўляйцеся, ён існуе і вось вам адзін шыкоўны прыклад.
https://youtu.be/Prfyu_mMwlg

2. Хто яшчэ не поспеў, паглядзіце канцэрт Вольнага хору, які вы можаце зараз паглядзець на канале “Годна”
https://youtu.be/1N2cDa6cWek

3. Цікавая відэа-экскурсія па парку імя Янкі Купалы. https://youtu.be/LHY9zaJ-R3A

4. Ну і адна з галоўных культурных падзей апошніх тыдняў: п’еса “Паўлінка” “Свабодных купалаўцаў”. З новым альтэрнатыўным фіналам.
https://youtu.be/caeMIEEMg-s

#МоўнаяСерада