Дзень добры, шаноўнае Спадарства! Вітаем на шэраговай #МоўнайСерадзе! Сёння ў чаце размаўляем па-бел…

Дзень добры, шаноўнае Спадарства!
Вітаем на шэраговай #МоўнайСерадзе! Сёння ў чаце размаўляем па-беларуску. Спадзяемся, што ўжыванне беларускай мовы ўжо стала для вас добрай звычкай не толькі па срэдах.

Як зрабіць так, каб размаўляць беларускай мовай было лёгка і прыемна? “Шафа” кожнай мовы, якой размаўляе чалавек, не важна – родная яна, ці вывучанная пазней, складаецца з некалькіх “шуфлядаў”: актыўны запас словаў, пасіўны запас словаў, пісьменнасць, вымаўленне і інш. Каб размаўляць прыгожа і лёгка – трэба практыкавацца і мець вялізны актыўны славарны запас (словы і выразы, якія хутка прыходзяць у галаву пры размове). Адкуль узяць той запас? – З “пасіўнай” шуфляды. Пасіўны запас папаўняць прыемна: глядзіце і слухайце добры беларускамоўны кантэнт – навіны, пераклады фільмаў, падкасты, музыку; чытайце кнігі і СМІ на мове, падпісвайцеся на старонкі беларускамоўных людзей. Шмат карысных спасылак можна знайсці ў нашай беларусскамоўнай суполцы Вольная мова.
Жыве Беларусь і беларуская мова!