#NAUactionНароднае антыкрызіснае ўпраўленне створыць Музей Вольнай Беларусі
https://youtu.be/re3QD7muvjwБеларусы захоўваюць вялікую колькасць дакументаў і артэфактаў, якія маюць для Новай Беларусі гістарычную і культурную каштоўнасць. Дакументы, звязаныя з выбарамі-2020, лісты і малюнкі палітвязняў, улёткі, плакаты, сцягі і іншая пратэстная атрыбутыка, кіна- і фотадакументы. Усё гэта і многае іншае – дакументальныя сведчанні найважнейшых гістарычных падзей.
Мы разумеем, што збіраць і захаўваць такія прадметы ў Беларусі зараз вельмі небяспечна. Частка прадметаў таемна захоўваецца ў дамах вольных беларусаў, іншая частка вывезена з краіны. Важна захаваць нашу гісторыю, таму мы абвяшчаем аб запуску новага праекту – Музея Вольнай Беларусі.
На старце праекта НАУ аб’яўляе збор прадметаў музейнага значэння, звязаных з пратэстным рухам у Беларусі ў 2020-2021 гадах для запуску часовай экспазіцыі Музея, а таксама стварэння лічбавых копій гэтых прадметаў для сайта музея. Усе звесткі пра людзей, якія перадалі інфармацыю аб прадметах праз чат-бот
@NAUsupport, застануцца, пры жаданні, ананімнымі. НАУ забяспечыць бяспечны збор, часовае захоўванне i захаванасць прадметаў і іх копій.
Часовая экспазіцыя Музея Вольнай Беларусі будзе арганізавана ў Польшчы (з наступным абавязковым перамяшчэннем экспанатаў у Новую Беларусь), таксама мы запусцім сайт «Музей Вольнай Беларусі».
НАУ накіравала запыт аб падтрымцы свайго праекта ў Міжнародны Камітэт мемарыяльных музеяў памяці ахвяр публічных злачынстваў (International Committee of Memorial Museums in Remembrance of the Victims of Public Crimes (ICMEMO) Міжнароднай рады музеяў (International Council of Museums (ICOM).
Стварэнне Музея Вольнай Беларусі ўжо падтрымалі
Беларуская Рада культуры і
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Мы заклікаем прыняць удзел у стварэнні Музея ўсе дэмакратычныя сілы і ўсіх свабодных беларусаў. Разам мы захаваем нашу гістарычную памяць!
#НАУ @nau_belarus