Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі «Спяваем разам», каб супольна, з дапамогай адм…

Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі «Спяваем разам», каб супольна, з дапамогай адмыслова падрыхтаваных караоке-відэа, беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча.

Да Міжнароднага тыдня беларускай культуры мы зрабілі караоке-відэа на сем песень, якія беларусы найчасцей узгадваюць, спяваюць ці хацелі б спяваць, якія аб’ядноўваюць грамадства.

Штодня з 5 па 11 лiпеня на нашым ютуб-канале будуць з’яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў. Спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы з хэштэгам #by_culture.

А распачнем спеўны тыдзень мы на некалькі дзён раней з духоўнага гімна «Магутны Божа», каб падтрымаць ініцыятыву беларускіх каталікоў. Спадзяемся, караоке-версія гімна дапаможа зрабіць ініцыятыву яшчэ больш маштабнай.

Каардынатар праекта «Спяваем разам» Сяржук Доўгушаў.

Падрабязней пра Міжнародны тыдзень беларускай культуры