Міжнародны дзень беларускай культуры — 7 ліпеня«Культура беларусаў мацней за дыктатуру»: вядомыя бел…

Міжнародны дзень беларускай культуры — 7 ліпеня

«Культура беларусаў мацней за дыктатуру»: вядомыя беларускія культурныя дзеячы заклікаюць далучыцца да Міжнароднага тыдня беларускай культуры, які праводзіць Беларуская Рада культуры з 5 па 11 ліпеня.

Беларуская Рада Культуры — гэта беларусы, аб’яднаныя ідэяй пабудовы новай культурнай палітыкі, і супраць гвалту і тыраніі ў Беларусі. Рада разам з офісам Святланы Ціханоўскай, НАУ і Каардынацыйнай Радай абвяшчаюць 7 ліпеня Міжнародным днём беларускай культуры.

Чаму гэты дзень?

7 ліпеня — дзень, калі мы адзначаем дні народзінаў Янкі Купалы, Марка Шагала, Яна Чачота — культурных дзеячаў Беларусі, вядомых далёка за яе межамі. Таксама ў ноч з 6 на 7 ліпеня шмат хто ў Беларусі адзначае Купалле, свята кахання і свабоды.

Падрабязнасці: https://byculture.org