У нашым малюсенькім каралеўстве- #МоўнаяСерада Вітаем! Сёння намагаемся размаўляць у чаце па-беларуску. Будзе добра, калі, і па-за чатам, не забудзецеся на беларускія ветлівыя словы. Маўляюць, што часам гэтыя словы твораць цуды! 🙂
• прачытаць верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?» і апублікаваць запіс з тэгам #by_culture. • ускласці кветкі да помнікаў беларускіх дзеячоў культуры (напрыклад, да помніка Купалы 7 ліпеня); • калі вы жывяце ў іншых краінах, узняць наш сцяг над вашымі мэрыямі, знакавымі мясцінамі, прыватнымі дамамі; • распавесці пра любімага сучаснага беларускага артыста ў сацсетках; • сплясці вянкі; • адсвяткаваць Купалле: запусціць феерверкі, намаляваць ўласную Папараць-кветку і загадаць галоўнае жаданне!