Святлана Ціханоўская заклікае падпісвацца на каналы незалежных СМІ«Рэжым так баіцца праўды, што прац…

Святлана Ціханоўская заклікае падпісвацца на каналы незалежных СМІ

«Рэжым так баіцца праўды, што працягвае разгром незалежных медыя. Толькi за гэты тыдзень яны адабралі карпункт у «Еўрарадыё», прыйшлі з ператрусам да рэдактара «Брэсцкай газеты», Аршанскага парталу, рэдакцыі Intex-Press. Напалі і на «Нашу Ніву».

«Наша Ніва» — гэта не проста сайт. Гэта найстарэйшая беларуская газета, пра якую пішуць у кожным падручніку па гісторыі. Пра яе ведае кожны школьнік. І вось так рэжым ставіцца да гісторыі Беларусі.

Рэжым так баіцца праўды, што блакуе ўсе незалежныя СМІ, не выдае акрэдытацыі замежным журналістам, зачыняе карпункты, арыштоўвае рахункі рэдакцый і схаваў за краты рэдактараў. Яны спадзяюцца, што калі выкрасці журналістаў і зачыніць медыя, людзі забудуцца пра фальсіфікацыі, гвалт і рэпрэсіі рэжыму. Але наша памяць і праўда ўсё роўна мацней. І наша задача — падтрымліваць журналістаў, дапамагаць ім аднаўляць сайты, як гэта ўжо зрабіў TUT.by на дамене zerkalo.io.

Падпісвайцеся на каналы медыя. Дзяліцеся з журналістамі інфармацыяй, распаўсюджвайце іх навіны. Дапамагайце людзям навокал даведвацца праўду, тлумачце, як усталяваць Telegram і ўключыць VPN, каб чытаць беларускія СМІ. Менавіта яны зараз пішуць сучасную гісторыю Беларусі».

Наша Ніва@nashaniva
TUT.by и zerkalo.io@tutby_official
Tribuna.com@tribuna_by
Naviny.by@navinyonline
Еврорадио@euroradio
Радыё Свабода@radiosvaboda
Белсат@belsat
Народная Воля@nvonlineby
Новы час@novychas
Dev.by@devby
Reform.by@rfrm_io
Mediazona.by@mediazona_by
The Village Беларусь@the_village_me
Kyky.org@kyky_org
Белапанbelapan.by
Intex-Press (Барановичи) – @intexpress
Hrodna.life (Гродно) – @hrodnalife
Рэгіянальная газета (Молодечно) – @rh_by
Bobr.by@BOBRby_online
Першы Рэгіён (Брест) – @pervyjregion
Сильные новости (Гомель) – @gomeltoday
Флагшток (Гомель) – @flagshtok
Брестская газета@BGazeta
Лидер-Пресс (Солигорск) – @liderpress
Masheka.by (Могилёв) – @masheka
Orsha.eu@orshaeu
Брестский курьерhttp://www.bk-brest.by
Ганцавіцкі час@gancchasby
DW Belarus@dw_belarus
Ціханоўская адказала на разгром незалежных СМІ: Падпісвайцеся на iх каналы — праўда ўсё роўна мацней

«Рэжым так баіцца праўды, што працягвае разгром незалежных медыя. Толькi за гэты тыдзень яны адабралі карпункт у «Еўрарадыё», прыйшлі з ператрусам да рэдактара «Брэсцкай газеты», Аршанскага парталу, рэдакцыі Intex-Press. Напалі і на «Нашу Ніву». Яны спадзяюцца…