#МоўнаяСерада завяршылася. Дзякуй усім! Веру ў беларусаў і нашу годнасць! Не веру ідалам паганым,Што…

#МоўнаяСерада завяршылася. Дзякуй усім! Веру ў беларусаў і нашу годнасць!

Не веру ідалам паганым,
Што выразаюць разьбяры,
Бажкам не веру маляваным,
Што мажуць фарбай маляры.

Не веру купленым прарокам,
Што з казальніц за грошы лгуць
І сочаць прагавітым вокам,
Скуль больш чырвонцаў ім нясуць.

Не веру ў фокуснікаў цуды
Усіх народаў і вякоў,
Што ў ход пускаюць хітра ўсюды
Туман на цёмных слепакоў.

Не веру ў каменны багоўні,
Ў людской асвенчаны крыві,
Дзе толькі вяжуць, бы ў прыгоне,
Жывому духу ланцугі.

Ні за якую плату, меру
Не дамся гэтай варажбе…
Ў народ і край свой толькі веру
І веру ў самаго сябе.

Янка Купала, 1918