Звіняць званыГод, які нас змяніў….Ты пачуеш: зьвіняць званы. Калі здольна пачуць душаГолас продкаў…

Звіняць званы

Год, які нас змяніў….

Ты пачуеш: зьвіняць званы.
Калі здольна пачуць душа
Голас продкаў з далечыні,
голас, што не заглушыць час,
Голас памяці гэтай зямлі,
гэтых рэчак, гэтых лясоў,
Тых народаў, што тут жылі…
Ты паслухай: мацнее звон.

Гэта — скрозь цемру прамень.
Гэта — вецер, што рве смугу.
Гэта — новы сонечны дзень.
Гэта — праз забароны рух.
Гэта — годна падняты сьцяг.
Гэта — шыхт, што гатовы ў бой.
Гэта — крыж на тваіх плячах.
Гэта — людзі разам з табой.
Гэта — тысячы моцных ног,
што пячатаюць цвёрды рытм.
Гэта — не яны, бачыць Бог,
гэта — мы! Гэта — мы!

А.Мельнікаў

https://www.instagram.com/p/CSSbuaMIDvi/?hl=ru

@menskrazam_bot
@menskrazam_info
#МыРазам