Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову!•Якуб КоласУжо больш за год песня МЫ – Н…

Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову!
Якуб Колас

Ужо больш за год песня МЫ – НЕ “НАРОДЕЦ!” гучыць у нашых сэрцах. Больш за год яна натхняла нас. Натхняе зараз і будзе натхняць надалей, бо песня стала нашым гімнамгімнам нашай еднасці, нашага самаўсведамлення.

Але як годна песня загучала б па-беларуску! Упэўніцеся самі.

Давайце ўсе разам папросім ТOR BAND запісаць гэтую песню на нашай роднай мове! Бо мы жывы народ — мы БЕЛАРУСЫ. Таму і нашыя гімны мусяць быць і жыць ПА-БЕЛАРУСКУ!
Пішыце ў Iнстаграм TOR BAND нашу агульную просьбу запісаць песню МЫ – НЕ НАРОДЗЕЦ! на нашай роднай мове.

МЫ – НЕ НАРОДЗЕЦ!

Прыпеў:
Мы ня быдла, ня статак, ня хлусы,
Мы жывы народ – мы беларусы!
З верай у сэрцы трымаем строй.
Сцягі свабоды над галавой.

Нешта адбылася, нешта ня так,
Нешта зламалася ў галавах.
Забітая мова, пахіснута вера,
Навокал ваніты любога памера.
Сметнік затое забіты пад пляшку,
Ёлуп нажэрты, чакаеш адмашку,
Калі табе скажуць збіваць твой народ,
Таго пажадаў вар’ят-лялькавод
Веру, веру, веру што…

Прыпеў:
Мы ня быдла, ісці пад прымусам,
Мы жывы народ – мы беларусы!
З верай у сэрцы трымаем строй.
Сцягі свабоды над галавой.

Дзе жа сумленне? Навошта прадалі?
Што наўзамен за яго атрымалі?
Сталі мы хлусіць, баяцца, дрыжаць
Нас навучылі ізноў стукатаць.
Ну, а як што, то: “Мая хата з краю,
Ня бачыў , ня чуў, ні на што не ўплываю.”
Так робіць вырадак, хеўра і зброд,
Толькі ня наш беларускі народ
Веру, веру, веру што…

Прыпеў:
Мы ня быдла, жыць пад прымусам,
Мы жывы народ – мы беларусы!
З верай у сэрцы трымаем строй.
Сцягі свабоды над галавой.

• Аўтар музыкі і тэксту песні TOR BAND
• Пераклад вольных беларусаў

@menskrazam_bot
@menskrazam_info
#МыРазам

Слушайте альбом “Finita la commedia” – http://band.link/TorBandFLC
Поддержать группу : https://www.patreon.com/torband

Мы живой народ, мы белорусы! Вы на канале Tor Band и мы представляем клип на песню “Мы – не “народец””.
Правообладатель : Дмитрий Головач…