Ініцыятыва dissidentby, якая вядзе спіс 956 пацярпелых ад рэпрэсій, апынулася пад пагрозай закрыцця

Вольны Захад інфа

Ініцыятыве dissidentby, якая дапамагае палітвязням, патрэбная падтрымка

Праект пад пагрозай закрыцця праз недахоп фінансавання.
На сённяшні дзень у спісах праекта dissidentby, якія спрабуюць ахапіць усіх пацярпелых ад крымінальнага пераследу, а не толькі прызнаных афіцыйна, знаходзяцца 956 чалавек.
Як паведамляюць сябры ініцыятывы, яны ўжо не ў стане на валанцёрскіх пачатках, у вольны ад працы час, пакрываць той аб’ём арганізацыйных і структурных функцый і задач, якія патрабуе праект. Усе яго члены знаходзяцца ў вымушаным палітычным выгнанні. Падтрымліваць праект на ранейшым узроўні і не апынуцца на вуліцы ім больш не ўяўляецца магчымым.
Як адзначаюць удзельнікі ініцыятывы, у спробах вырашыць гэтае пытанне яны звярталіся да розных арганізацый і спецыялізаваным фондам, але водгуку не знайшлі.
https://novychas.by/hramadstva/inicyjatyve-dissidentby-jakaja-dapamahae-palitvja

Ініцыятыве dissidentby, якая дапамагае палітвязням, патрэбная падтрымка

Праект пад пагрозай закрыцця праз недахоп фінансавання.