Прывітанне і добрай раніцы Спадарам ды Спадарыням! Вось і доўгачаканая #МоўнаяСерада Сёння ў чаце мы размаўляем па-беларуску! Калі атрымліваецца, то добра б працягнуць гэтую справу і ў аффлайне. Бо мова, гэта цяпер і наша зброя і наша цэгла, з якой мы збудуем Новую Беларусь!
Ці памятаеце вы, як некалькі тыдняў таму мы ўсе забаўляліся, начытваючы часам незразумелыя і загадкавыя фразы на мове і ацэньвалі начытку іншых? Сёння ўсё Донары мовы могуць ацаніць вынік у спецыяльным боце, які ўмее ператвараць маўленне у тэкст. Клікайце – @movaprobot – спрабуйце, эксперыментуйце!
Жадаем усім плённай серады! Жыве Беларусь!