Першы выпуск новай рубрыкі “Беларусь у фантастычных апавяданнях” пачнём з чытання зборніка Яна Баршч…

Першы выпуск новай рубрыкі “Беларусь у фантастычных апавяданнях” пачнём з чытання зборніка Яна Баршчэўскага – “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Частка назвы якога і стала найменнем блога.

Гэта зусім не значыць, што тут будуць толькі ўрыўкі з гэтага твора. Любы міф, легенду, казку ці паданне можна назваць фантастычным апавяданнем. Дык чаму б не аб’яднаць іх пад ужо гатовай трапнай назвай і не працягнуць справу Яна Баршчэўскага?

Любімы з дзяцінства Алесь Ждановіч раскажа першае апавяданне.

#добрыканал #александржданович #караніівытокі

https://youtu.be/B6xhoeaEJZ8
Шляхціц Завальня Пра чарнакніжніка і пра цмока | Ян Баршчэўскі на Ютуб. Карані і вытокі. Добры канал

Ці ёсць фэнтэзі ў Беларусі? Ёсць! І гэта фэнтэзі Яна Баршчэўскага, беларускага пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Паводле свайго містычнага настрою і міфалагічнасці апавяданні Яна Баршчэўскага стаяць у адным шэрагу з творамі…