Валанцёрская служба ПЦ «Вясна» апублікавала зварот «Не маўчыце пра рэпрэсіі»
— Пра рэпрэсіі нельга маўчаць. Самыя страшныя злачынствы здзяйсняюцца ў цішыні, і задача грамадства — зрабіць так, каб кожная палітычная справа суправаджалася гучным і рашучым асуджэннем. Гэтага чакаюць ахвяры рэпрэсій, і гэта тое нямногае, што мы можам ім даць, — сцвярджаюць аўтары. — «Рэжым цішыні» ёсць рэальнай небяспекай, бо грамадскі кантроль паказвае ўладам цікавасць да вынікаў кожнай справы, і агалоска — адзін з самых эфектыўных спосабаў ціску на сістэму, хай сабе і не з’яўляецца гарантыяй поспеху. Родным хлусяць, што маўчанне дапаможа атрымаць лягчэйшы прысуд, але гэта не так.
Валанцёры нагадваюць, што ніхто не мусіць заставацца са сваёй бядой сам-насам. Варта не толькі падтрымліваць маральны дух тых, хто знаходзіцца пад следствам , пішучы лісты, але і памятаць, што нельга маўчаць, калі адбываецца беззаконне.