Верш Генадзя Бураўкіна: не дай Бог дажыць да часіны, калі ўнук пракляне нас на мове чужой

Вольны Захад інфа

…Ідзе ў кабінетах высокіх гульня,
Бушуе манкуртаў гарластая раць:
Ці мову мяняць,
Ці дзяржаву мяняць,
Ці, можа, абедзве суседу аддаць …

Усё, як у хворым прыдуманым сне …
Не дай Бог дажыць да часіны,
Калі
Унук нас на мове чужой пракляне
За тое,
Што родную не збераглі…

Генадзь Бураўкін