Сёння ўвечары «Купалаўцы» прэзентуюць незвычайную прэм’еру
Незалежная тэатральная група і падкаст-праект «3 акт» прадстаўляюць аўдыяспектакль паводле апавядання Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы».
Твор напісаны ў стылі антыўтопіі — гэта своеасаблівае разважанне аўтара пра адносіны ў грамадстве, дзе няма здаровай канкурэнцыі, дзе ўсё існуе толькі ў адным экзэмпляры.