Чорны бусел ляціць, Па-над чорным АМАПам ляціць. Беларускі матыў Не разьбіць, не спыніць, не забіць. Хунта кроў праліла, Боль і горыч атруцілі глебу; Ды лунае над ёй, Бел-чырвоны ўсход на ўсё неба.
Прыпеў: Маладосьць мая, Беларусь мая. Зброя партызан – Дрон ды тэлеграм. Мара партызан – Вольная зямля. Маладосьць мая, Беларусь мая.
Наша памяць ідзе Там, дзе шлях партызанскі ляжыць, Не закрыць ў аўтазак, Не разьбіць, не спыніць, не забыць. Болю новых ахвяр Не даруем мы і не забудзем. А за тых, хто ў турме, Мы ў Пагоні, мы вольныя людзі!
Чорны бусел ляціць Адганяючы крыльлем адчай І на шлях перамен Падымаецца вольны наш край. Чорны бусел ляціць Мы, браты ўжо цярпелі даволі, Абуджайся, народ, На змаганьне, да шчасьця, да волі