«Ноч расстраляных паэтаў» у 2021 годзе пройдзе па ўсім свеце замест Курапатаў

Вольны Захад інфа

У гэтым годзе «Ноч расстраляных паэтаў» пройдзе па ўсім свеце

Чытанні вершаў памяці расстраляных у сталінскія часы паэтаў праводзяцца звычайна вечарам 29 кастрычніка. Ранейшыя гады такая акцыя праводзілася ў Курапатах, але сёлета было вырашана адмовіцца ад такога фармату з-за небяспекі затрыманняў, а таксама дадаецца сітуацыя з каранавірусам.

На адмысловым сайце можна пабачыць, у якіх гарадах і дзе будзе праведзена акцыя.

29 кастрычніка 1937 года ў Курапатах былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культуры.