​​Мікола Дзядок выступіў з апошнім словам. Ён дзякуе родным, сябрам, журналістам і праваабаронцам за…

​​Мікола Дзядок выступіў з апошнім словам.
Ён дзякуе родным, сябрам, журналістам і праваабаронцам за іх працу і падтрымку. “А ўсім, хто мае дачыненне да палітычных працэсаў у маёй краіне, я хачу сказаць: “Не майце ілюзій. Ніякія напісаныя вамі паперкі, ніякі тэрор не спыніць развіццё і прагрэс. Мы ўсё роўна пераможам!”

Прысуд будзе абвешчаны 10 лістапада ў 10:00.