Прышчэпка супраць інтэграцыі. Бяспечна. Эфектыўна. Аб чым гэта?ᅠМова і моцнае адчуванне асобнай нацы…

Прышчэпка супраць інтэграцыі. Бяспечна. Эфектыўна. Аб чым гэта?

Мова і моцнае адчуванне асобнай нацыі – натуральны гарант незалежнасцi.

Такі народ не прадаць адным подпісам таварышу забойцу. Такі народ не заставіць замаўчаці без соцен” начэй расстраляных паэтаў”, бо нават самы неадукаваны грамадзянін будзе дакладна распазнавацi дзе яго інтарэсы, а дзе інтарэсы акупанта. I гэты апошні прадстаўнік народу з моцнай нацыянальнай ідэяй будзе да апошняга змагацца за сваё лепшае жыццё. Ну ці ў горшым выпадку пэўны час “ па дурасці ” за дабрабыт трухлявага тырана – псіхапата і яго невялічкай узброенай арміі. Усё ж лепей чым тысячы хітрых мільярэраў – бандзюкоў.

Я ўпэўнена, што Беларусі няма шанцу падтрымліваць гульню ” мы рускамоўныя , расейцы нашы браты, але мы незалежныя”. Мы не суразмерныя краіны. Мы не дэмакратычныя. У нас цяпер не так і багата эканамічнай незалежнасці, каб раскідвацца магчымасцю быць хоць культурна і моўна незалежнымі. Мы ужо чвэрць стагоддзя гулялі ў гэту і іншыя пассіўныя гульні і таму згубілі права голасу не толькі выбарчага.

А тым часам кожны самастойна без лідара і бяспечна ( пакуль ) можа наблізіць лепшыя часы ў Беларусі. Замест складанавыдуманых адгаворак, хоць проста сказаць знаёмыя кожнаму беларусу словы:
“вітаю”, “дзякуй “, ” калі ласка”, ” я цябе кахаю”.

Крыніца: Yana.karslyan

@menskrazam_bot
@menskrazam_info
#МыРазам

#размаўляй #мова

Менск Разам | Media