BYSOL адкрыў збор у падтрымку Леаніда Судаленкі і Таццяны ЛасіцыНагадаем, учора ў Гомеле быў вынесен…

BYSOL адкрыў збор у падтрымку Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы

Нагадаем, учора ў Гомеле быў вынесены прысуд па палітычна матываванай крымінальнай справе ў дачыненні да дваіх праваабаронцаў мясцовага аддзялення праваабарончага цэнтра «Вясна». Кіраўнік гомельскага аддзялення Леанід Судаленка быў асуджаны да трох гадоў калоніі, а валанцёрка Таццяна Ласіца — да двух з паловай.

Таццяна — ініцыятарка культурных, сацыяльных акцый у Рэчыцы, вылучалася ў дэпутаты. За месяц да арышту пайшла зжыцця яе маці, а тата, якому каля 70 гадоў, цяжка захварэў — яму цяжка хадзіць.

Леанід — праваабаронца з 20-гадовым стажам, ён дапамагаў у падрыхтоўцы і накіраванні шматлікіх індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН.

Грошы неабходныя на перадачы ў калоніі і падтрымку сем’яў

Падтрымаць збор