ТРЫВОЖНЫ СОН ᅠТрывожны сон сягоння на мяжы,Што падзяліла Беларусь і Польшчу.На ёй рэжым будуе рубяжы…

ТРЫВОЖНЫ СОН

Трывожны сон сягоння на мяжы,
Што падзяліла Беларусь і Польшчу.
На ёй рэжым будуе рубяжы:
Вядзе мігрантаў палітычных пошук.

Падманным шляхам звозіць ён людзей
Да той мяжы, дзе вырас дрот калючы.
Цяпер яны — закладнікі падзей,
Што нішчаць нас і б’юць па іх балюча.

Куды ні глянь — паўсюль стаіць заслон.
Жыццё людзей — разменная манета.
Трывожным стаў каля кастроў іх сон —
Нагадвае ён мне вайну і гета.

Азарычы прыходзяць на ўспамін:
Зямля, балота, на марозе людзі…
Калі ж мы зразумеем здзек, калі
Свабоду для зямлі сваёй здабудзем?

09.11.2021, Мінск
©Валеры Пазняківіч

@menskrazam_info

#Искусство_Новой_Беларуси

Менск Разам | Media